Кало́дзіца, колодыця ’калодка ў коле’ (малар., Нар. словатв.), колодіца ’тс’ (лун., Шатал.), колодзіца ’тс’ (ТС). З адпаведнай суфіксацыяй адзначаецца яшчэ і ўкр. колодиця ’тс’ (таксама і ўсх.-палос.); рус. гаворкі ведаюць такую структуру, аднак значэнне слова іншае (’пастка для звяроў’). Сувязь утварэння з калода 1 відавочная, аднак матывацыя не вельмі ясная, паколькі іншыя тэрміны для гэтай рэаліі маюць розную матывацыю. Тут і бел. трубка, што дазваляе меркаваць аб адпаведнай семантыцы і для колодіца ’выдзеўбаны абрубак’, ’калонка’, параўн. да гэтага калода ’трубка палатна’, ’сцябло’ і інш. Не выключана таксама, што першаснае значэнне ’аснова’, ’галоўная частка’ (як у назве тыпу ўкр. маточина, рус. матица). Яшчэ адзін варыянт тлумачэння — суаднясенне з калода як назвай ёмістасці (выдзеўбанай пасудзіне або проста паводле формы?), параўн. палес. кадушка ’тс’, рус. ступица ’тс’, таксама і ў назвах вулля: рус. дыял. колода, ступка, кадочка. Статус разглядаемага слова: рэгіянальная (заходне-палеская?) інавацыя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)