Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іанасфе́ра, ‑ы, ж.

Верхняя частка атмасферы, якая ўтрымлівае ў сабе іоны і свабодныя электроны.

іанасфе́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іанасферы.

іанізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да іанізаваць.

іанізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Выклікаць (выклікаць) іанізацыю; насыціць (насычаць) іонамі. Іанізаваць газ.

іаніза́тар, ‑а, м.

1. З’ява, якая выклікае іанізацыю. Іанізатары атмасферы. Рэнтгенаўскія прамяні з’яўляюцца іанізатарамі.

2. Апарат для атрымання дадатна або адмоўна зараджаных паветраных іонаў.

іанізацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іанізацыі.

іаніза́цыя, ‑і, ж.

Утварэнне іонаў. Іанізацыя газаў. Іанізацыя паветра.

іані́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да іанітаў, мае ў сабе іаніты. Іанітныя смолы.

іані́ты, ‑аў; адз. іаніт, ‑а, М ‑ніце, м.

Рэчывы, здольныя выклікаць абмен іонамі, уплываць на абмен іонаў. Іаніты — адна з разнавіднасцей пластмас, якія маюць электрычна зараджаныя групы. «Маладосць».

іані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іаніі (вобласці Старажытнай Грэцыі). // Які мае адносіны да архітэктурнага стылю, характэрнага Старажытнай Грэцыі і Іаніі. Іанічная архітэктура. Іанічная калона.