Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

іарда́нец,

гл. іарданцы.

іарда́нка,

гл. іарданцы.

іарда́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іарданіі, іарданцаў, належыць ім. Іарданскія землі. Іарданская культура.

іарда́нцы, ‑аў; адз. іарданец, ‑нца, м.; іарданка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. іарданкі, ‑нак; ж.

Жыхары Іарданіі.

іаркшы́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іаркшыра (графства Вялікабрытаніі).

•••

Іаркшырскія свінні гл. свіння.

іаркшы́ры, ‑аў; адз. іаркшыр, ‑а, м.

Тое, што і іаркшырскія свінні (гл. свіння).