Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

японазна́вец, ‑наўца, м.

Спецыяліст у галіне японазнаўства.

японазна́ўства, ‑а, н.

Сукупнасць грамадскіх навук, якія вывучаюць гісторыю, эканоміку, мову, літаратуру і культуру Японіі.

япо́нец,

гл. японцы.

япо́нка,

гл. японцы.

япо́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Японіі, японцаў, які належыць, уласцівы ім. Японская мова.

япо́нцы, ‑аў; адз. японец, ‑нца, м.; японка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. японкі, ‑нак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Японіі.