Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

янсені́зм, ‑у, м.

Гіст. Рэлігійная рэфармісцкая плынь у каталіцкай царкве 17–18 стст., блізкая да кальвінізму.

[Ад імя яго заснавальніка галандскага багаслова К. Янсенія.]

янсені́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Гіст. Паслядоўнік янсенізму.

янсені́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да янсенізму, янсеніста. Янсенісцкія выступленні супраць езуітаў.