Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

я́міна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і яма. Вуліца была ў ямінах, калдобінах. Хведаровіч. Стаялі тут яміны з вадою, нібы хтосьці выканаў студні. Бядуля. Пад рудой шчацінай не відаць былі ўпалыя яміны шчок. Лынькоў.

я́мінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Памянш.-ласк. да яміна.

я́місты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю ям, калдобін; няроўны. Дарогі не відаць пад нагамі, але горш тое, што яна, няроўная, ямістая, у калдобінах, не дае разгону нагам. Пестрак.