я́лавасць, ‑і,
Часовая адсутнасць прыплоду ў самак сельскагаспадарчых жывёл (пераважна кароў).
я́лавасць, ‑і,
Часовая адсутнасць прыплоду ў самак сельскагаспадарчых жывёл (пераважна кароў).
я́лавець, ‑ее;
1. Быць у стане ялавасці.
2. Ляжаць аблогай, не апрацоўвацца.
я́лавіна, ‑ы,
Зямля, не араная некалькі гадоў запар; аблога.
я́лавінны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ялавіны.
я́лавіца, ‑ы,
Ялавая карова; ялаўка.
я́лавічны, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і ялавы (у 2 знач.).
2. Які мае адносіны да ялавічыны; прыгатаваны з ялавічыны.
я́лавічына, ‑а,
Мяса каровы як ежа.
я́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Бясплодны, неаплоднены (пра самак сельскагаспадарчай жывёлы).
2. Зроблены з ялаўкі (у 2 знач.).
я́лаўка, ‑і,
1. Ялавая карова.
2.