Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

як-не́будзь, прысл.

1. Якім-небудзь чынам, спосабам; так або інакш. — Дык пераходзь да мяне, — шчыра прапанаваў дзед Лукаш. — Як-небудзь памесцімся. Усё лепш, чым па дварэ. Якімовіч. — Бяжы, дачушка, — сказала мне маці, — завярні [карову] як-небудзь к дому. Лось.

2. Калі-небудзь. Зайдзі да мяне як-небудзь.

як-нія́к, прысл.

1. У нейкай меры, пэўным чынам. Гэту прапанову Турсевіч зразумеў, як захады з боку сябра вярнуць згоду і ранейшую дружбу паміж імі, што як-ніяк былі парушаны нядаўнімі спрэчкамі. Колас. Слон пакуль што як-ніяк трымаўся на нагах. Маўр.

2. у знач. пабочн. Усё ж такі. Вось і ўсё. Канчаецца дарога, Я Еўропу шчыра ўсю абняў. Разглядаў і строга і не строга, Як-ніяк, а з ёю мы радня. Панчанка. Як-ніяк, тыя людзі, з якімі можа давядзецца жыць і працаваць, глядзяць на яго [Сцяпана] няласкава. Гроднеў.