шпег, ‑а, м.
Разм. Тайны агент, які сочыць за кім‑н.; шпік. Шпег, які ўвесь час маячыў, не вытрымаў і паглядзеў праз веснічкі на двор. Гурскі.
[Польск. szpieg.]
шпегава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.
Разм. Тайна сачыць за кім‑н.; шпіёніць.
шпе́гаўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да шпега, належыць шпегу; такі, як у шпега. Гаспадыня злаўмысна прачыніла дзверы, і ў вузкай шчыліне блішчаў агеньчык яе шпегаўскіх вачэй. Гартны.
шпе́невы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да шпяня (у 1 знач.). У шпеневым аддзяленні чыгуналіцейнага цэха, куды спачатку зайшлі піянеры, было крыху цішэй, чым у кузні. Рунец. // У склад якога ўваходзіць шпень (шпяні). Шпеневы трансфарматар.
шпень, шпяня; мн. шпяні, ‑ёў; м.
1. Спец. Стрыжань падоўжанай цыліндрычнай ці чатырохграннай формы на паверхні дэталі, які ўваходзіць у паглыбленне другой дэталі для змацавання. Раніцою шпяні паступалі з перабоямі, давялося бегчы ў .. аддзяленне, званіць у камітэт камсамола — узнімаць бучу. Карпаў. // Завостраны стрыжань для насаджвання чаго‑н. Цяпер .. [Зіна] сядзела за столікам, дзе была раздатачная, і на вострыя, як шыла, шпяні натыкала чэкі, што брала ад афіцыянтак. Грамовіч. // Пра тое, што сваім знешнім выглядам, формай нагадвае такі стрыжань. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні, дзе .. выступалі адны толькі парыжэлыя купіны.. ды высокія шпяні алешын. Колас.
2. Частка ліцейнай формы, якая служыць для атрымання ўнутранай поласці адліўкі. На нашым участку мы робім шпяні для адліўкі дэталей аўтамабіляў. «Работніца і сялянка».