Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фу́га, ‑і, ДМ фузе, ж.

Спец.

1. Паслядоўнае паўтарэнне адной музычнай тэмы некалькімі галасамі.

2. Музычны твор, заснаваны на такім паўтарэнні. Фугі Баха.

[Іт. fuga ад лац. fuga — бег, уцёкі.]

фугава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для фугавання, прызначаны для яго. Фугавальны станок.

фугава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фугаваць.

фугава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад фугаваць.

фугава́цца, ‑гуецца; незак.

Зал. да фугаваць.

фугава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., што.

1. Стругаць фуганкам. Там работа ішла поўным ходам: печ разабралі, страху знялі, габлявалі і фугавалі дошкі для падлогі. Дубоўка.

2. Выраўноўваць, раўняць паверхню дошак для падгонкі і склейвання.

3. Выраўноўваць па вышыні (зубы пілы). Фугаваць пілу.

[Ад ням. fugen — прыганяць, дапускаць.]

фу́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фугі.

фуга́нак, ‑нка, м.

Вялікі рубанак, прызначаны для чыставога стругання дошак, плоскіх паверхняў. А вось калі заглянуць у кладоўку ў сенцах, там на сцяне вісяць сталярскія прылады — пілка, долаты, ляжаць на паліцыі гэблікі, фуганак. Пестрак.

[Ад ням. Fugebank.]

фуга́начны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фуганка. Фуганачная калодка.

фуга́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і фуганачны.