фугаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак., што.

1. Стругаць фуганкам. Там работа ішла поўным ходам: печ разабралі, страху знялі, габлявалі і фугавалі дошкі для падлогі. Дубоўка.

2. Выраўноўваць, раўняць паверхню дошак для падгонкі і склейвання.

3. Выраўноўваць па вышыні (зубы пілы). Фугаваць пілу.

[Ад ням. fugen — прыганяць, дапускаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)