Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фунгіцы́ды, ‑аў; адз. фунгіцыд, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічныя рэчывы для барацьбы з грыбнымі і бактэрыяльнымі хваробамі сельскагаспадарчых раслін.

[Лац. fungus — грыб і caedo — забіваю.]

фундава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

Тое, што і фундзіць.

[Польск. fundowác ад лац. fundo.]

фунда́мент, ‑а і ‑у, М ‑нце, м.

1. ‑а. Падмурак, аснова (з бетону, каменю і пад.), што служаць апорай якіх‑н. збудаванняў, машын і пад. Цяпер дзяўчаты бяруць з гары пясок для фундаментаў тых дамоў, у якіх яны будуць жыць. Кулакоўскі. Праўда, год з дваццаць назад, пасля вайны, перасыпаў яе Арцём, даў пад вокны пару новых вянкоў, падклаў фундамент, і стаіць сабе хата, як новая. Дзятлаў.

2. ‑у; перан. Галоўнае, істотнае; тое, што ляжыць у аснове чаго‑н.; база. Фундамент эканомікі складаюць асноўныя вытворчыя фонды народнай гаспадаркі. «Звязда». Дыялектыка-матэрыялістычнае разуменне гісторыі з’яўляецца філасофскім фундаментам навуковага камунізма. Лушчыцкі.

•••

Закласці фундамент гл. закласці.

[Лац. fundamentum.]

фундамента́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць фундаментальнага. Фундаментальнасць ведаў.

фундамента́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Трывалы, моцны, вялікі. Фундаментальнае збудаванне. // перан. Грунтоўны, глыбокі па зместу. Фундаментальны твор. □ «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» .. задумана як фундаментальная абагульняючая праца. «Полымя».

2. Асноўны, галоўны. Фундаментальная бібліятэка.

•••

Фундаментальныя даследаванні — тэарэтычныя працы, якія вывучаюць глыбінныя заканамернасці развіцця прыроды, грамадства і мыслення.

фунда́ментны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фундамента, прызначаны для фундамента. Фундаментная пліта.

фунда́тар, ‑а, м.

Той, хто засноўвае што‑н. або дае грошы на заснаванне чаго‑н. Пра моладаўскі звон мы ведаем амаль усё: дзе і калі ён быў адліты, імёны майстра, фундатара і верагоднага аўтара ці рэдактара тэкстаў. «Помнікі».

[Польск. fundator з лац. fundator.]

фундзі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. фундзіраваць.

фундзі́раваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад фундзіраваць.

2. у знач. прым. У капіталістычных краінах — які атрымліваецца ад фондаў (у 2 знач.). Фундзіраваны даход. // Доўгатэрміновы або бестэрміновы. Фундзіраваныя пазыкі.

фундзі́равацца, ‑руецца; незак.

Кніжн.

1. Грунтавацца на чым‑н., караніцца ў чым‑н.

2. Зал. да фундзіраваць.