Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фу́мель, ‑я, н.

Спец. Шавецкі інструмент, які ўжываецца для надання абутку бліскучай і гладкай паверхні.

[Ням. Fummel.]

фуміга́нты, ‑аў; адз. фумігант, ‑у, М ‑нце, м.

Хімічныя рэчывы для знішчэння шкоднікаў, узбуджальнікаў і пераносчыкаў хвароб.

[Ад лац. fumigans, fumigantis — які акурвае, дыміць.]

фуміга́цыя, ‑і, ж.

Спец. Абкурванне ядавітай парай або газамі раслін, заражаных шкоднікамі, а таксама памяшканняў з мэтай дэзінфекцыі.

[Лац. fumigatio ад fumigo — акурваю, дымлю.]