фук 1, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца для вызначэння хуткага дзеяння паводле знач. дзеясл. фукаць — фукнуць. Фук на агонь.
фук 2, ‑у, м.
Разм. У шашачнай гульні — шашка, якую знімае партнёр за недагляд. [Андрэй:] — Што можа быць больш радаснае, як зняць фук? Лобан.
фу́каць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да фукнуць 1.
фу́каць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да фукнуць 2.
фу́кнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Дзьмухнуць. Чарнавус цяжка апусціўся на лаўку, выняў з кішэні кніжачку тонкай паперы, фукнуў на яе. Кулакоўскі.
2. Хутка зрабіць што‑н. — Давайце малаціць, а то есці хочацца, — увайшла Волька. — А, прагаладалася!.. Вось зараз як фукнем, дык і ўсё будзе, — паабяцаў Тодар. Крапіва.
фу́кнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Зняць у праціўніка з дошкі шашку пры яго недаглядзе ў гульні.
фукс, ‑у, м.
1. У більярднай гульні — выпадкова ўдачны ўдар па шары. // Разм. уст. Выпадковасць, нечаканасць. У гонках мог атрымацца фукс.
2. у знач. прысл. фу́ксам. Разм. Выпадкова, без усякіх падстаў, не па праву. Прайсці фуксам у тэатр.
[Ням. Fuchs.]
фуксі́н, ‑у, м.
Ярка-чырвоная анілінавая фарба, якая выкарыстоўваецца для фарбавання паперы, скуры і пад.
фу́ксія, ‑і, ж.
Расліна сямейства скрыпнёвых з яркімі (часцей чырвонымі) кветкамі, якая вырошчваецца як дэкаратыўная.
[Ад уласн. імя.]
фу́кус, ‑а, м.
Дробная бурая марская водарасць, якая выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы як угнаенне і корм.
[Лац. fucus.]