Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мы́цельнік, ‑а, м.

Абл. Куток у хаце, дзе мыюцца, мыюць пасуду. Засланіўшы печ і наспех прыбраўшы ў мыцельніку, Антаніна пайшла ў камору будзіць дзевяцігадовую Маньку. Васілевіч. [Маці] сядзела ў мыцельніку пры акне і абірала бульбу. Чарнышэвіч.

мы́цца, мыюся, маешся, мыецца; незак.

1. Мыць сябе; умывацца. Дзяўчаты хуценька мыліся, апраналіся ды ішлі за звеннявою ў поле. Бялевіч.

2. Зал. да мыць.

мыццё, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. мыць, мыцца (у 1 знач.).

мыць, мыю, мыеш, мые; незак., каго-што.

1. Ачышчаць што‑н. ад гразі, бруду вадой, вадой з мылам ці якой‑н. іншай вадкасцю. Мыць рукі. Мыць дзіця. Мыць бялізну. □ Дзяўчынкі да жаўцізны скрэблі падлогу і лаўкі, здымалі павуцінне, праціралі сцены, мылі вокны. Курто.

2. Абліваць вадой паверхню чаго‑н.; абмываць. Ляцяць навокал пырскі, І жвавыя кругі Бягуць і мыюць блізкі І дальні берагі. Глебка.

•••

Мыць языкамі — абгаворваць.

Рука руку мые гл. рука.