Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мыс, ‑а, М мысе, м.

Частка сушы, якая вострым вуглом выходзіць у мора, возера, раку. Вось толькі мые скалісты абагнуць, Прайсці між рыфаў асцярожна І можна Ветразі згарнуць, І якар кідаць можна! Васілевіч.

мы́са і мы́за, ‑ы, ж.

Тое, што і морда. Напалоханая каза павяла мысаю, і так з месца рванула, што ажно зямля паляцела ўгару. Гурскі. Гняды зарокаў, пачуўшы гаспадара, і пацягнуўся мызай да канюшыны. Чарнышэвіч.

мы́сленне і мышле́нне, ‑я, н.

1. Працэс адлюстравання аб’ектыўнай рэчаіснасці ва ўяўленнях, паняццях, суджэннях і г. д.; здольнасць мысліць, разважаць. Абстрактнае мысленне. Мастацкае мысленне. Навуковае мысленне.

2. Дзеянне паводле дзеясл. мысліць (у 1 знач.).

мы́сленны, ‑ая, ‑ае.

Які паўстае ў мыслях; уяўны. Мысленны вобраз. // Які не выказваецца ўголас, а існуе толькі ў мыслях. Мысленная размова.

мы́слік, ‑а, м.

Ручны інструмент для прабівання невялікіх дзірачак у метале, камені, скуры і г. д.

мыслі́цель, ‑я, м.

Чалавек, здольны творча мысліць, глыбока пранікаць у сутнасць з’яў; мудрэц, філосаф.

мыслі́цельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мыслення; звязаны са здольнасцю мысліць. Мысліцельныя здольнасці.

мы́сліцца, ‑ліцца; незак.

Уяўляцца, разумецца.

мы́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

1. Разважаць, супастаўляючы з’явы рэчаіснасці, думкі і робячы з іх вывады. Лагічна мысліць. Мысліць вобразамі. Навучыць мысліць. □ У камуне за гэтыя гады выраслі новыя людзі, якія зусім інакш мысляць, чым мысліў учарашні селянін-уласнік, селянін — раб свайго ўласнага шкура зямлі. Галавач. [Ермаловіч:] — Вайна ёсць вайна, і трэба адпаведна мысліць. Мірнага жыцця няма, забудзь... Ваша пяцёрка — глыбокае падполле. Навуменка. Уменне мысліць на сцэне — вялікі дар для акцёра, і ён даецца далёка не кожнаму. Сабалеўскі.

2. што. Разм. Уяўляць у мыслях. [Левановіч:] Як ты мысліш сабе гэту праверку? [Гарлахвацкі:] Трэба назначыць аўтарытэтную камісію. Крапіва.

мысль, ‑і, ж.

1. Тое, што і думка (у 2 знач.).

2. Тое, што і дума ​1 (у 1 знач.). Прымоўклі хлопцы ў тлуме мыслі. Колас.