ксіла... (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «ксіло...» не пад націскам, напрыклад:
ксіла... (
Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «ксіло...» не пад націскам, напрыклад:
ксілаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ксілаграфіі.
ксілагра́фія, ‑і,
1. Гравіраванне на дрэве.
2. Гравюра на дрэве, адбітак з такой гравюры.
[Ад грэч. xylon — дрэва і graphō — пішу.]
ксілалі́т, ‑у,
Штучны будаўнічы матэрыял з сумесі драўняных апілак, азбесту і інш. (прымяняецца для высцілання падлогі, вырабу перагародак і пад.).
[Ад грэч. xylon — дрэва і lithos — камень.]
ксілалі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з ксілаліту.
ксілафо́н, ‑а,
Ударны музычны інструмент, што складаецца з драўляных, падабраных у адпаведным страі пласцінак, па якіх удараюць драўлянымі малаточкамі.
[Ад грэч. xylon — дрэва і phōnē — гучу.]
ксілі́т, ‑у,
Рэчыва ў выглядзе бясколерных крышталяў салодкага смаку, якое выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці замест цукру для хворых дыябетам.
[Ад грэч. xylon — дрэва.]
ксіло... (
Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з дрэвам, драўнінай як матэрыялам, напрыклад:
[Ад грэч. xylon — дрэва.]
ксіло́граф, ‑а,
Гравёр па дрэву.
ксіло́л, ‑у,
Вадкі араматычны вуглевадарод, аналаг бензолу.
[Ад грэч. xylon — дрэва і лац. ol(eum) — алей.]