Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ксено́н, ‑у, м.

Хімічны элемент, адзін з інертных газаў, які прымяняецца ў электратэхніцы.

[Ад грэч. xenos — чужы.]

ксерагра́фія, ‑і, ж.

Фатаграфічны працэс, заснаваны на дзеянні святла на матэрыял са святлоадчувальным слоем з паўправадніка, на які перад здымкай наносіцца электрастатычны зарад.

[Ад грэч. xēros — сухі і graphō — пішу.]

ксерако́пія, ‑і, ж.

Копія, здымак, якія атрыманы шляхам ксераграфіі.

[Ад грэч. xēros — сухі і лац. copia — мноства.]

ксерафі́ты, ‑аў; адз. ксерафіт, ‑у, М ‑фіце, м.

Засухаўстойлівыя расліны, здольныя пераносіць перагрэў і абязводжванне.

[Грэч. xēros — сухі і phyton — расліна.]

ксерафо́рм, ‑у, м.

Жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў прысыпках і мазях як антысептычны сродак.

[Ад грэч. xēros — сухі і лац. forma — выгляд.]