жупа́н, ‑а́, м.
Даўнейшае верхняе мужчынскае і жаночае адзенне з каляровага сукна ў палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сведку польскасці ў краю, А потым важна расшпіляе Зялёны вышыты жупан. Колас. Змардаваны, сумны, у жупане зялёным Круль драмаў, прылёгшы ў ботах на пярыне. Бажко.
[Польск. żupan.]
жу́пел, ‑а, м.
1. Уст. Гарачая смала, якая, па ўяўленню хрысціянскай рэлігіі, нібыта прыгатавана ў пекле для пакарання грэшнікаў.
2. перан. Што‑н. страшнае, агіднае; пужала.
[Стар.-слав.]
жу́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.
Абл. Размаўляць, гаварыць. Што каму рупіць, той тое і жупіць. Прыказка.