бярве́нне, ‑я, н., зб.
Бярвёны. [Тараска:] — А самым цікавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвення кацілі ў Нёман калоды. Колас. Нават лёгкі подых ветру нёс востры смалісты водар прасохлага на сонцы бярвення. Дуброўскі.
бярда́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Адназарадная стрэльба, якая была на ўзбраенні рускай арміі ў 1870–1891 гг. Гучным рэхам аддаюцца ў пушчы залпы з дубальтовак, бярданак, вінтовак. В. Вольскі.
бярды́ш, бердыша, м.
Старадаўняя халодная зброя — баявая сякера ў форме паўмесяца на доўгім дрэўку.
бярло́г, берлагу, м.
Зімовае логава мядзведзя. У спешцы ж пад бярлог [мядзведзь] Мясціну падабраў благую. Корбан. // Свіное логава. У адным хляве і берлагу І нават ад адной свінні Радзіліся яны — Адзін Руды, другі Падласы. Крапіва. // Разм. іран. Жыллё. [Віктар] — Казакі прыехалі не дзезерціраў лавіць, а пані Відацкае бярлог сцерагчы. Лобан. // Разм. Неакуратная, непрыбраная пасцель. Распарола мой сяннік ты, Развярнула мой бярлог. Колас.
бярло́га, ‑і, ДМ ‑лозе, ж.
Тое, што і бярлог.
бярло́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бярлогі. Бярложны мядзведзь.
бярно́, ‑а; мн. бёрны, ‑аў; н.
Абл. Бервяно. [Сотнікаў] узяў цёплую, падгарэлую з аднаго боку бульбіну і прываліўся плячыма да беленых бёрнаў сцяны. Быкаў.
бяро́за, ‑ы, ж.
1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой. Расчасаўшы пругкім ветрам косы, Спаласнуўшы ногі у расе, Залатагаловыя бярозы Паўстаюць ва ўсёй сваёй красе. Аўрамчык. Пад сонцам грэліся бярозы У белым тонкім палатне. Бядуля. / у знач. зб. Сярод іншых дрэў тут пераважала бяроза. Шашкоў.
2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі? Бядуля.
•••
Карэльская бяроза — від бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе.