бяга́, ‑і, ДМ бязе, ж.
Разм. Тое, што і бег. — Дзе гэта ты [Аўдолька] была? — задыхаўшыся ад бягі, запытала Зося. Крапіва.
бягля́к, бегляка, м.
Разм. Уцякач. Беглякі прыслухоўваліся да гэтых галасоў [партызан] і на бягу паварочвалі ў засценак. Якімовіч.
бягля́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Жан. да бягляк.
бяго́м, прысл.
Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу, не шагам. — Я іду, паненка! Я ўжо бягу! — адказаў Казік і прыпусціўся бягом. Чарнышэвіч. [Арцём:] — Ну, тут дзеўка бягом да начальніка. Здзівіла яго, што зноў з’явілася. Ракітны.
•••
Бягом бегчы — вельмі хутка, падбягаючы, ісці.
бяго́ніевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бягоніі. Бягоніевы ліст.
2. у знач. наз. бяго́ніевыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога належыць бягонія.
бяго́нія, ‑і, ж.
Дэкаратыўная, трапічная і субтрапічная расліна сямейства бягоніевых з прыгожым пярэстым лісцем.
[Ад уласнага імя.]
бягу́н, бегуна, м.
1. Той, хто хутка бегае. Першы ў атрадзе бягун. // Спартсмен, які займаецца бегам (у 2 знач.). Бягун на сярэднюю дыстанцыю.
2. Уст. Скоры на хаду конь. Фурман фарсіста ляснуў пугай, Вязе ў парадны ход папоў І, нацягнуўшы лейцы туга, Спыняе пару бегуноў. Колас.
3. толькі мн. (бегуны́, ‑оў). Прыстасаванне для размолвання і змешвання розных матэрыялаў.
4. Уст. Уцякач. Ляснік маўчаў, Ён сам ведаў, што лес напоўнен незнаёмымі людзьмі — бегунамі, якія хаваліся ад польскай улады. Чарот.
бягу́ння, ‑і, ж.
Жан. да бягун (у 1, 2 знач.).
бягу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад бегчы.
2. у знач. прым. Які зараз адбываецца, настаў; цяперашні. Банжын коратка расказаў, што было зроблена напярэдадні, расказаў пра планы на бягучы дзень. Шыцік. // Які адбываецца кожны дзень, штодзённы. [Мікалай Аляксеевіч] сказаў колькі слоў наконт бягучай работы, папрасіў Гарнастая быць заўтра на праўленні і выйшаў. Навуменка. А калі ўправіўся [Максім Сцяпанавіч] з бягучымі справамі і выпала вольная хвіліна, захацелася самому пайсці ў ліцейны. Карпаў.
•••
Бягучы момант гл. момант.
Бягучы рахунак гл. рахунак.