бянтэ́жлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць бянтэжлівага. [Рыгор:] — Раней я думаў, што бянтэжлівасць — вынік маёй баязлівасці. Асіпенка.
бянтэ́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка бянтэжыцца, губляецца; палахлівы. Бянтэжлівы хлопец.
бянтэ́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Хвалявацца, непакоіцца, губляцца. Калі .. [Кастусь] называў яе не «Волька», а «Волечка», яна чырванела і бянтэжылася. Чорны. Жора не бянтэжыўся ў гэтым шумлівым акружэнні, — аглядваючы дзяўчат чорнымі цікаўнымі вачамі, малы адказваў спакойна. Мележ.
бянтэ́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго.
Хваляваць, непакоіць, прыводзіць да разгубленасці. Мініч вучыўся ў другой групе, але па росту ён быў самы большы ў школе, і гэта, відаць, бянтэжыла яго. Колас. Нельга сказаць, каб.. [Андрэй] раўнаваў .. [Галіну]. Для гэтага не было ніякіх падстаў, але пастаянная мужчынская кампанія жонкі бянтэжыла Андрэя і крыху злавала... Рамановіч.