бярда́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адназарадная стрэльба, якая была на ўзбраенні рускай арміі ў 1870–1891 гг. Гучным рэхам аддаюцца ў пушчы залпы з дубальтовак, бярданак, вінтовак. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)