бычко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бычка (у 2 знач.). Бычковая юшка.
бычо́к, ‑чка, м.
1. Памянш.-ласк. да бык 1; малады бык. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Прыказка.
2. Род дробнай марской рыбы сямейства бычковых. Бычкі ў тамаце.
3. Народная назва бугая (у 2 знач.). [Язэп:] — Гэта ёсць такія маленькія птушкі — бычкі, дык яны вядуцца хто іх ведае дзе, а калі пачуюць холад — адразу з’яўляюцца каля будынкаў... Чорны.
4. Разм. Недакурак. Палашка дакурвала бычок і мармытала: — Саломы я яму не палажыла, то на голых драбінах паехаў. Лобан.
5. Старажытны беларускі народны танец.
•••
Казка пра белага бычка гл. казка.
бычы́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да быка 1. Бычыная шкура, галава. // Такі, як у быка. Солтыс нешта шаптаў каменданту, немаладому дужаму асадніку з бычынай шыяй. Бажко.