бык 1, ‑а, м.
1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай; бугай. Племянны бык. □ Так ужо многа даставалася беднаму Цімошку з-за гэтага чорнага быка. Колас.
2. мн. быкі, ‑оў. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых, да якога адносяцца тур, бізон, зубр і інш.
•••
Браць (узяць) быка за рогі гл. браць.
Змяняць быка на індыка гл. змяняць.
бык 2,
гл. быкі.
быкі́, ‑оў; адз. бык, ‑а, м.
Прамежкавыя апоры маста. Былі мініраваны абедзве фермы маста і асноўны сярэдні бык. Краўчанка.