бы́дла, ‑а, н., зб. (рэдка).
Буйная рагатая жывёла. — Выганяй, выганяй, брат, быдла, — заўважыў дзядзька Марцін: — Сонца, унь, ужо высока над лесам стаіць. Колас. [Бацька:] — Чаго ж ты [Грышка] сярдуеш? Вось падрасцеш крыху, пачнеш быдла пасвіць, дык і перастануць свінапасам абзываць... Чарот. // Пры выказванні зневажальных, пагардлівых адносін да каго‑н. Саша з дзяцінства толькі і чуў: «мужык, быдла». Новікаў.
быдля́ і быдлё, ‑ляці, н., зб.
Разм. пагард. Тое, што і быдла.
быдля́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае дачыненне да быдла. Гразь была густая, чорная, як дзёгаць, размешаная паляшуцкімі лапцямі, быдлячымі і конскімі нагамі. Колас.