бо́язна, прысл.
1. у знач. вык. Разм. Страшна. З гулам і свістам каменне ляцела ў адзін і другі бок. Боязна было трапіць пад камень, але затое і цікава, як на сапраўднай вайне. Лобан. Вярнуўшыся ад печы, Захарыха глянула зноў так строга, што Хадосьцы стала боязна. Мележ.
2. Са страхам, баючыся. Жанчыны боязна падышлі бліжэй. Лынькоў.
бо́язнасць, ‑і, ж.
Тое, што і боязь. Цяжка было пераканаць мужчын, перамагчы іх недаверлівасць, боязнасць, што іх тут ашукаюць. Крапіва.
бо́язь, ‑і, ж.
Адчуванне страху, небяспекі. З незразумелай бояззю, сцішаная і засмучаная, ішла.. [Поля] за Сашай у двор. Шамякін. Я перамог у сабе боязь і ва ўмоўлены час накіраваўся да генерала. Карпюк.