Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бос, ‑а, м.

У ЗША — гаспадар, кіраўнік прадпрыемства ці ўстановы, партыі, арганізацыі. Неяк адзін бос наняў [інжынера] сканструяваць на яго хімічным заводзе коміны з мінімальнай, але дазволенай санітарнымі правіламі вышынёй. Хомчанка.

[Англ. boss.]

бо́скасць, ‑і, ж.

Уласцівасць боскага.

бо́скі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і божы. — Хай сабе і так, але гэта справа не людзей, а боская справа, — ціхамірна казаў айцец Амброзіо. Маўр. Поп Мацей, падлізнік боскі, Павярнуць рашыў да вёскі Тварам. Крапіва.

бо́сы, ‑ая, ‑ае.

Неабуты, з голымі нагамі; басаногі. Босыя, паколатыя і падрапаныя пожняю ногі асцярожна ступаюць па гладкай, убітай, як ток, сцежцы. Мележ.