боб, ‑у, м.
1. Аднагадовая агародная расліна сямейства бабовых. Паразрастаюцца рады Салаты, морквы, бобу. Аўрамчык.
2. Плады гэтай расліны ў выглядзе струкоўці вылушчанага насення. Мяшок бобу. Вараны боб.
•••
Конскі боб — кармавы боб; тое, што і боб (у 1 знач.).
Бобу ў гаросе шукаць гл. шукаць.
Жалезны боб — пра кулі, выстраленыя з аўтамата або кулямёта.
З’есці пуд жалезнага бобу гл. з’есці.
Хто ў боб, хто ў гарох гл. хто.
Як боб, як бобу — параўноўваюць, гаворачы пра вялікую колькасць малых дзяцей.
бо́бік, ‑а, м.
Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці ў тры націскі выпусціў на «бобікаў» увесь аўтаматы дыск. Брыль. Такіх, як Куцка, шмат. Што іх пазнала ў бобікі? Прыйшлі фашысты і прынеслі пошасць. Навуменка.
бо́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Разм.
1. Асобнае зерне чаго‑н. [Лях:] — Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. Лобан.
2. Круглы камячок, шарык. Бобкі граду.
3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.; гарошынка. Сукенка ў бобкі.
бо́брык, ‑у, м.
1. Від сукна з кароткім стаячым ворсам. Паліто з бобрыку.
2. у знач. прысл. бо́брыкам. Пра кароткую мужчынскую стрыжку, пры якой спераду пакідаюцца стаячыя валасы. Стрыгчы бобрыкам.
бо́брыкавы, ‑ая, ‑ае.
Пашыты з бобрыку. [Кузьма] купіў сабе бобрыкавае паліто, а потым пайшоў хадзіць па крамах, выглядаючы, што б купіць і для Насці. Колас.
бо́бслей, ‑я і ‑ю, м.
1. ‑я. Спартыўныя суцэльнаметалічныя сані з рулявым кіраваннем для скараснога спуску з гор па спецыяльна падрыхтаванай трасе.
2. ‑ю. Скарасны спуск з гор на такіх санях.
[Англ. bob-sleigh.]