Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перавя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавязаць.

перавя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавязваць — перавязаць.

2. Тое, чым перавязана рана, хворае месца; павязка. Я прысеў на ўзбочыне. Абмацаў перавязку: яна зусім ссунулася з раны. Якімовіч.

пе́равязь, ‑і, ж.

Палоска матэрыі, перакінутая цераз плячо, для падтрымання пашкоджанай рукі. У першую хвіліну сустрэчы яны нават не заўважалі, што ў бацькі пусты правы рукаў, а левая рука вісіць на перавязі... Паслядовіч.

перавя́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавяліць.

перавя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Правяліць яшчэ раз.

2. Павяліць усё, многае. Перавяліць усю рыбу.

перавялі́чанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць перавялічанага.

перавялі́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перавялічыць.

2. у знач. прым. Празмерны; непраўдападобна вялікі; перабольшаны.

перавялі́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавялічваць — перавялічыць.

перавялі́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перавялічваць.

перавялі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавялічыць.