Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перавы́хаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавыхаваць.

перавы́хавацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

У выніку выхавання засвоіць новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад.

перавы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Выхаванном прывіць каму‑н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад. Перавыхаваць недысцыплінаванага вучня. □ Сапраўды цудадзейнаю сілай валодае рэвалюцыя, калі яна здольна перавыхаваць людзей ва ўзросце Сымона. У. Калеснік.

перавыхо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перавыхавацца.

2. Зал. да перавыхоўваць.

перавыхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавыхаваць.

перавы́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавысіць.

перавыша́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перавышаць.

перавыша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавысіць.

перавышэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перавышаць — перавысіць (у 1, 2 знач.).

перавэ́нджаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавэндзіць.