перавыда́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавыдаць.
2. Тое, што перавыдадзена. Гэта не новая кніга, а перавыданне.
перавыда́так, ‑тку, м.
Тое, што выдаткавана звыш нормы, плана; перарасход. Мы часта перарабляем адно і тое ж. Адсюль нізкія заробкі, перавыдаткі матэрыялаў... Мыслівец.
перавыдаткава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавыдаткаваць.
2. Тое, што і перавыдатак.
перавыдаткава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перавыдаткаваць.
перавыдаткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Выдаткаваць звыш нормы, плана; перарасходаваць. Перавыдаткаваць крэдыт. Перавыдаткаваць грашовыя сродкі.
перавыдатко́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перавыдаткоўваць.
перавыдатко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перавыдаткаваць.
перавы́даць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., што.
Выдаць нанава, яшчэ раз. Перавыдаць падручнік. Перавыдаць раман. □ З выдавецтва прыслалі прапанову перавыдаць кніжку Гукана, але прасілі зрабіць некаторыя папраўкі. Шамякін.
перавыкана́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавыканаць.
перавы́кананы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перавыканаць.