Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перавы́барчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перавыбараў. Перавыбарчая камісія. □ У тую восень перавыбарчы сход у калгасе быў вельмі бурным і шматлюдным. Шчарбатаў.

перавы́бары, ‑аў; адз. няма.

Выбары кіруючых органаў у некаторых арганізацыях, якія праводзяцца праз пэўныя прамежкі часу. У верасні 1917 года ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму адбыліся перавыбары Мінскага Савета. «Полымя». // Паўторныя выбары ў выпадку адмены першых выбараў. Лескавец папрасіў сакратара: — Прашу, таварыш Ладынін, паставіць пытанне аб перавыбарах старшыні. Я не магу больш. Я сыты па горла... Хопіць!.. Шамякін.

перавыбіра́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да перавыбіраць.

перавыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавыбраць.

перавыбра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавыбраць.

перавы́браны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавыбраць.

перавы́браць, ‑беру, ‑бераш, ‑бера; зак., каго.

1. Замяніць каго‑н. на якой‑н. пасадзе, абраўшы галасаваннем на яго месца іншага. — А што, хіба ты [Пеця] ужо не старшыня савета? — нявінна спытаў Хмурэц. — Цябе перавыбралі? Місько.

2. Абраць каго‑н. на новы тэрмін.

перавыдава́цца, ‑даецца; незак.

Зал. да перавыдаваць.

перавыдава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае.

Незак. да перавыдаць.

перавы́дадзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавыдаць.