Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераву́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавузіць.

пераву́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавузіць.

пераву́зіць, ‑вужу, ‑вузіш, ‑вузіць; зак., што.

Разм. Зрабіць занадта вузкім. Перавузіць рукаў кашулі.

пераву́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавучыць.

пераву́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перавучваць — перавучыць (у 1 знач.).

пераву́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перавучыцца.

2. Зал. да перавучваць.

пераву́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавучыць.

перавучы́цца, ‑вучуся, ‑вучышся, ‑вучыцца; зак.

1. Навучыцца чаму‑н. іншаму, авалодаць другой прафесіяй, іншымі метадамі, правіламі і пад. Перавучыцца з трактарыста па камбайнера.

2. Разм. Прычыніць сабе шкоду празмернага вучобай. [Марыська:] — Нешта нядобрае з Касяй. Ці не перавучылася яна? Дубоўка.

перавучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак.

1. каго. Навучыць чаму‑н. іншаму, даць магчымасць авалодаць новай прафесіяй; перападрыхтаваць. Перавучыць трактарыстаў на шафёраў. // Навучыць іначай, па-новаму. Перавучыць дрэсіраванага сабаку. □ — Я яго перавучу, пакажу яму ўсе літары, як іх трэба чытаць, каб не дагары нагамі, а так, як трэба. Арабей. // Разм. Настаўляючы, накіроўваючы, перайначыць. Быў у аднаго чалавека сын. Вялікі ўжо вырас, а ніколі бацьку бацькам не назваў.. Крыўдна бацьку, ды што зробіш: малога не перавучыў, а цяпер і рады не дасі. Якімовіч.

2. каго. Навучыць, падрыхтаваць усіх, многіх.

3. каго-што. Разм. Праявіць якую‑н. празмернасць у навучанні, падрыхтоўцы каго‑, чаго‑н. — Перавучыў я цябе, браце, ці не ў паны пойдзеш? Галавач.

перавы́барны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і перавыбарчы. [Галоўны тэхнолаг] літаральна за дзень да перавыбарнага сходу раптам па камандзіроўцы выехаў на месяц на Яраслаўскі аўтамабільны завод і зблытаў усе карты. Карпаў.