Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавесці.

пераве́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перавезці.

пераве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. перавёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-што.

1. Перамясціць, даставіць якім‑н. транспартам з аднаго месца на другое. Перавезці дзяцей на дачу. □ Ужо некалькі дзён дзед не вартаваў птушкаферму: яе перавезлі на дальні выган. Даніленка. Цэлую ноч вазілі снапы. Перавезлі апошнія, калі ўсходзіла сонца. Чарнышэвіч.

2. Везучы, перамясціць цераз што‑н. на другі бок чаго‑н. Валодзька спыняецца на беразе Нёмана і гукае на той бок паромшчыку: — Дзеду, а мо перавёз бы? Брыль.

пераве́зціся, ‑вязуся, ‑вязешся, ‑вязацца; ‑вязёмся, ‑везяцеся; пр. перавёзся, ‑везлася і ‑вязлася, ‑везлася і ‑вязлося; зак.

Разм. Перавезці свае пажыткі на новае месца жыхарства.

пераве́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавейваць — перавеяць.

пераве́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перавеяцца.

2. Зал. да перавейваць.

пераве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перавеяць.

перавелічэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавялічыць.

пераверадзі́цца, ‑вераджуся, ‑вярэдзішся, ‑вярэдзіцца; зак.

Разм. (часцей з іранічным адценнем). Доўга, цяжка працуючы, моцна стаміцца, уверадзіцца.

пераве́сіцца, ‑вешуся, ‑весішся, ‑весіцца; зак.

Перагнуўшыся цераз што‑н., павіснуць. Перавесіцца цераз плот. Перавесіцца праз парэчцы моста.