пераваля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Паваліць усіх, многіх або ўсё, многае.
перавандрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1. Вандруючы, перабрацца, перамясціцца на новае месца. — Давядзецца заўтра дасказаць, — прамовіў стары, збіраючыся перавандраваць да сваёй жонкі. Сіняўскі. У якіх толькі руках не бываў малы медны грошыкі .. Перавандраваў у стол карчмара, а адтуль у скарбонку-свінку вясковай дзяўчынкі. «ЛіМ».
2. Вандруючы, пабываць у многіх месцах.
перавандро́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавандроўваць — перавандраваць.
перавандро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перавандраваць.
перавандро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перавандроўваць — перавандраваць.
перава́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пераварыць.
2. у знач. прым. Які страціў некаторыя якасці ў выніку доўгага варэння. Перавараная бульба.
перава́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераварваць — пераварыць.
перава́рвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пераварыцца.
2. Зал. да пераварваць.
перава́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пераварыць.
перава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле дзеясл. пераварваць — пераварыць (у 1 знач.), пераварвацца — пераварыцца (у 1 знач.).