перабо́ўтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Боўтаючы, перамяшаць усё, многае. Перабоўтаць малако ў гладышы.
перабо́ўтвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перабоўтацца.
2. Зал. да перабоўтаць.
перабо́ўтваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перабоўтаць.
перабрадзі́ць, ‑бродзіць; зак.
1. Перастаўшы брадзіць, стаць гатовым для ўжывання. Перабрадзіла рошчына. Перабрадзіла піва. // перан. Разм. Стаць больш ураўнаважаным пасля бурнага жыцця. Я маўчаў. Мабыць, не перабрадзілі яшчэ мае пачуцці, не выспела трывога. Шамякін.
2. Сапсавацца ў выніку празмернага браджэння. Стаяць слоікі, а ў іх мёд, які перабрадзіў. Караткевіч.
перабракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
1. Забракаваць усё, многае або ўсіх, многіх. Перабракаваць увесь тавар.
2. Паўторна, яшчэ раз вызначыць якасць вырабаў.
перабрако́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перабракоўваць.
перабрако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перабракаваць.
перабрако́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабракоўваць — перабракаваць.
перабра́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад перабраць.
2. у знач. прым. Які перабралі, адсартавалі. Перабраная бульба.
перабраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак., каго-што.
Разм. Брахаць даўжэй за каго‑н., узяць верх у брахні. Ажно са скуры лезлі, каб перабрахаць адна другую.. [газеты] «Слова» і «Дзённік Віленскі» — орган дэфензівы і рэакцыянераў. Машара. Сабака сабакі не перабрэша. Прыказка.