Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перабе́жчык, ‑а, м.

Той, хто перайшоў на бок праціўніка і добраахвотна здаўся ў палон. А праз вечары тры, позняй ноччу, у штаб палка патруль даставіў перабежчыка. Барашка.

перабе́жчыца, ‑ы, ж.

Жан. да перабежчык.

перабе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перабяліць.

перабе́лка, ‑і, ДМ ‑яды, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. перабельваць — перабяліць (у 1, 3 знач.).

перабе́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да перабельваць.

перабе́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перабяліць.

перабіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. перабіваць — перабіць (у 4, 7, 9 і 10 знач.).

перабіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да перабіцца.

2. Зал. да перабіваць.

•••

Перабівацца з вады на хлеб (з хлеба на квас) — жыць бедна, галадаючы.

перабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перабіць.

перабінтава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перабінтаваць.