перабалаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Вырашыць якое‑н. пытанне шляхам паўторнай балаціроўкі.
перабалаціро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да перабалаціравацца.
2. Зал. да перабалаціроўваць.
перабалаціро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перабалаціраваць.
перабалаціро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабалаціроўваць, перабалаціроўвацца.
перабале́ць, ‑ліць; зак.
Перанесці, зазнаць моцны боль. Пакуль збярэш [ураджай] — колькі мук вынесеш, колькі сэрца тваё перабаліць. Гартны. // Перастаць балець; супакоіцца, адбалець. [Пятро Сцяпанавіч:] — Усё гэта пройдзе, уляжацца, перабаліць. Палтаран. / у безас. ужыв. І бацька з цягам часу стаў адносіцца да мяне, як да таго адрэзанага пальца: адцяў, выкінуў, перабалела, і ўсё. Сабаленка.
перабаранава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перабаранаваць.
перабаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.
1. Пабаранаваць нанава, яшчэ раз. Перабаранаваць папар.
2. Забаранаваць усё, многае.
перабарано́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да перабараноўваць.
перабарано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да перабаранаваць.
пераба́ўка, ‑і, ДМ ‑баўцы; Р мн. ‑бавак; ж.
Разм. Перадача лішняга, лішак.