пераба́віць 1, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., чаго.
Разм. Дабавіць чаго‑н. больш, чым патрэбна; перадаць лішняе. Перабавіць солі ў суп.
пераба́віць 2, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., каго-што.
Разм. Пераадольваючы цяжкасці, пераправіць каго‑, што‑н. у іншае месца. Перабавіць абоз цераз брод. □ — Віктар застаўся там, у бараку, — адказаў, падумаўшы, Тарасюк. — Добра было б і яго сюды перабавіць. Тады ўсе былі б у зборы. Трэба пагаварыць з доктарам... С. Александровіч.
перабада́цца, ‑аецца; зак.
Перабадаць адзін аднаго. Перабадаліся каровы ў статку.
перабада́ць, ‑ае; зак., каго.
Пабадаць, забадаць усіх, многіх.
перабазі́раванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабазіраваць, перабазіравацца.
перабазі́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перабазіраваць.
перабазі́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Перамясціцца на новую базу. Мы .. спяшаліся падрыхтаваць запасную базу. Туды павінен быў перабазіравацца наш атрад. Чыгрынаў.
перабазі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
Перамясціць, перавесці на новую базу. Перабазіраваць завод на Урал. Перабазіраваць партызанскую брыгаду на новае месца.
перабазіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. перабазіраваць, перабазіравацца.
перабалаці́раваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад перабалаціраваць.
перабалаці́равацца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Выставіць сваю кандыдатуру для паўторнага галасавання.