павыраста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. Стаць высокімі, дарослымі (пра людзей). Прыйшоў .. [Зянон] з вайны і не пазнаў ні дзяцей — тыя павырасталі, ні жонкі — Дуся неяк змізарнела. Сабаленка. Язэпка рады быў кожнаму знаёмаму твару. А некаторых, з маладзейшых, ён ужо і не пазнаваў. Павырасталі без яго! Якімовіч. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць вялікім, высокім (аб жывёлах, раслінах). Птушкі павырасталі і цяпер збіраліся разам. Чорны. Маладыя флянцы сасонак, пасаджаныя калісьці радамі, павырасталі ў гонкія дрэвы. Пальчэўскі.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Узнікнуць, з’явіцца — пра ўсё, многае. Вакол гарнізона да восені, быццам грыбы, павырасталі дзоты. Брыль.
3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паўстаць перад вачыма — пра многіх, многае. Сяргей хутчэй адчуў, чым убачыў, што вакол яго фашысты. Нібы павырасталі з зямлі. Сіняўскі.
павырато́ўвацца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Выратавацца — пра ўсіх, многіх. Уцекачы павыратоўваліся.
павырато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Выратаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыратоўваць палонных. Павыратоўваць рэчы.
павыраўно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Выраўнаваць у многіх месцах, выраўнаваць усё, многае. Павыраўноўваць усе дарогі.
павыраша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вырашыць усё, многае. Павырашаць усе праблемы.
павыро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вырасціць, выгадаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Павырошчваць кветкі. □ [Настасся:] — Матка павырошчвала [дзяцей], павывучвала, а цяпер глядзіць на іх — не нарадуецца. Ракітны.
павыруча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм. Выручыць усіх, многіх. Павыручаць сяброў з бяды.
павырыва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
1. Вырвацца з чаго‑н. або куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Павырывацца з рук. Павырывацца наперад.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Адарвацца — пра ўсё, многае. Гузікі павырываліся.
павырыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вырваць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Павырываць зубы. Павырываць буракі.
павырыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вырыць многа чаго‑н., вырыць у многіх месцах. Павырывалі свінні ямы на дварэ.
павырэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і павыразаць.