Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераатэстава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.

Атэставаць нанава, зноў з мэтай праверкі кваліфікацыі. Пераатэставаць настаўнікаў.

пераатэста́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераатэставаць.

пераатэсто́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Зал. да пераатэстоўваць.

пераатэсто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераатэставаць.

пераафармля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

Зал. да пераафармляць.

пераафармля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да перааформіць.

пераафо́рміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.

Аформіць яшчэ раз, паўторна або нанава, іначай. Перааформіць пуцёўку.

пераахаладжэ́нне, ‑я, н.

Занадта моцнае ахаладжэнне. // Спец. Ахаладжэнне вадкасцей ніжэй тэмпературы замярзання (без пераходу іх у цвёрды стан), а пары і газаў — ніжэй тэмпературы кандэнсацыі (без пераходу ў вадкі стан).

пераахаладзі́цца, ‑ладжуся, ‑лодзішся, ‑ладзіцца; зак.

Падвергнуцца пераахаладжэнню.

пераахаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

Вельмі ахаладзіць. // Спец. Ахаладзіць ніжэй тэмпературы замярзання або кандэнсацыі. Пераахаладзіць вадкі аміяк.