Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

перааснашча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да перааснасціць.

перааснашчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перааснашчаць — перааснасціць.

пераасэнсава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераасэнсаваць.

пераасэнсава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераасэнсаваць.

пераасэнсава́цца, ‑суецца; зак.

Набыць новы сэнс. Слова пераасэнсавалася, набыло новае лексічнае значэнне.

пераасэнсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Асэнсаваць па-новаму, інакш. Каб .. [гістарычны факт] зрабіўся з’явай мастацтва, яго трэба пераасэнсаваць, прапусціць праз сваё аўтарскае праламленне. «Полымя».

пераасэнсо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераасэнсоўваць — пераасэнсаваць.

пераасэнсо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераасэнсавацца.

2. Зал. да пераасэнсоўваць.

пераасэнсо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераасэнсаваць.

пераатэстава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераатэставаць.