Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пераабуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пераабучыцца.

2. Зал. да пераабучаць.

пераабуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераабучыць.

пераабучы́цца, ‑абучуся, ‑абучышся, ‑абучыцца; зак.

Абучыцца нанава, чаму‑н. іншаму.

пераабучы́ць, ‑абучу, ‑абучыш, ‑абучыць; зак., каго.

Абучыць нанава, чаму‑н. іншаму; перападрыхтаваць.

пераабучэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераабучаць — пераабучыць і пераабучацца — пераабучыцца.

пераабцяжа́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пераабцяжарыць.

пераабцяжа́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да пераабцяжарваць.

пераабцяжа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пераабцяжарыць.

пераабцяжа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Празмерна, занадта абцяжарыць.

пераагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераагледзець; паўторны агляд. Урачэбны пераагляд.