Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пе́лька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж.

Абл. Палонка. Укрылася лёдам возера — не правіць было рыбакам пелькі. Мыслівец. А калі рэкі наглуха замярзаюць, рыба цягнецца да пелек, да праталін. Ляўданскі.

пельме́ні, ‑яў; адз. пельмень, ‑я, м.

Кулінарны выраб у выглядзе маленькіх піражкоў з прэснага цеста, начыненых мясным або рыбным фаршам.

пельме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пельменяў.

2. у знач. наз. пельме́нная, ‑ай, ж. Сталовая, у якой пельмені з’яўляюцца абавязковай стравай.

пе́люшцы, ‑аў; адз. няма.

Закраіны ў начоўках.

пе́мза, ‑ы, ж.

Лёгкая порыстая горная парода вулканічнага паходжання.

пемзабето́н, ‑у, м.

Бетон з прымессю дробнай пемзы.

пемзава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пемзаваць.

пемзава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пемзаваць.

пемзава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да пемзаваць.

пемзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што.

Спец. Чысціць, шліфаваць пемзай.