Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрамехані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да электрамеханікі. Электрамеханічны завод.

2. Заснаваны на механічным і электрычным уздзеянні на што‑н. Электрамеханічная апрацоўка металаў.

электрамузы́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: электрамузычны інструмент — інструмент, пры ігры на якім электрычная энергія пераўтвараецца ў гукавую.

электранарко́з, ‑у, м.

Наркоз, выкліканы дзеяннем электрычнага току на цэнтральную нервовую сістэму.

электрао́птыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Раздзел фізікі, які вывучае ўплыў электрычнасці на аптычныя ўласцівасці рэчыва.

электрападаграва́льнік, ‑а, м.

Электрычны прыбор для падагравання чаго‑н.

электрападста́нцыя, ‑і, ж.

Прамежкавая станцыя для пераўтварэння току, які ідзе ад цэнтральнай электрастанцыі.

электрапалацёр, ‑а, м.

Прылада для націрання падлогі, якая прыводзіцца ў дзеянне электрарухавіком.

электрапая́льнік, ‑а, м.

Паяльнік, які награваецца спецыяльна ўманціраваным электраўстройствам.

электраперада́ча, ‑ы, ж.

1. Перадача электрычнай энергіі на адлегласць.

2. Комплекс спецыяльных устройстваў для такой перадачы. Гай па памяці назваў некалькі прозвішчаў рабочых з лініі электраперадачы. Савіцкі.

электрапе́ч, ‑ы, ж.

Печ, якая працуе на электраэнергіі. Але вось .. шарыкі трапляюць у электрапеч, і цікава пазіраць, як з расплаўленага шкла намотваюцца на бабіны танюсенькія ніці. Хадкевіч.