Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрапрайграва́льнік, ‑а, м.

Электрамеханічны апарат для прайгравання грамафонных пласцінак. Круцяцца на дыску электрапрайгравальніка самаробныя грампласцінкі — прадукцыя фірмы, што гарантуе зямныя выгоды. Нядзведскі.

электрапрамысло́васць, ‑і, ж.

Прамысловасць па вырабу электрычных машын і электрычнага абсталявання. Развіццё электрапрамысловасці.

электрапра́с, ‑а, м.

Прас, які награваецца электрычнай энергіяй.

электрапро́вад, ‑у, М ‑дзе; мн. электраправады, ‑оў; м.

Провад для перадачы электрычнага току.

электрапрыбо́р, ‑а, м.

Прыбор, які працуе на электрычнай энергіі.

электрапрыво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Устройства для прывядзення ў рух механізма або машыны, у якім крыніцай механічнай энергіі з’яўляецца электрычны рухавік.

электрапыласо́с, ‑а, м.

Пыласос, які дзейнічае на электрычнай энергіі.

электраразве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Геалагічныя пошукі пакладаў карысных выкапняў з дапамогай электраметрыі. Ужо ў 1946 годзе на тэрыторыі Прыпяцкага прагібу, як пачалі называць геолагі гэтую ўпадзіну, была праведзена электраразведка. Чаркасаў.

электраразмеркава́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з размеркаваннем электраэнергіі па пэўных аб’ектах, каналах, лініях і пад. Электраразмеркавальны шчыт.

электраруба́нак, ‑нка, м.

Рубанак для апрацоўкі паверхні драўляных вырабаў, які дзейнічае на электрычнай энергіі.