электраруба́нак, ‑нка,
Рубанак для апрацоўкі паверхні драўляных вырабаў, які дзейнічае на электрычнай энергіі.
электраруба́нак, ‑нка,
Рубанак для апрацоўкі паверхні драўляных вырабаў, які дзейнічае на электрычнай энергіі.
электрарухаві́к, ‑а,
Электрычная машына, якая пераўтварае электрычную энергію ў механічную.
электрасамава́р, ‑а,
Самавар, у якім вада награваецца з дапамогай электраэнергіі.
электрасве́рдзел, ‑дла,
1. Электрадрыль.
2. Машына для бурэння шпураў, свідравін, якая дзейнічае пры дапамозе электрарухавіка.
электрасвятло́, ‑а,
Электрычнае святло, электрычнае асвятленне.
электрасе́тка, ‑і,
Сукупнасць правадоў і збудаванняў, якія служаць для перадачы электраэнергіі ад месца вырабу да месц спажывання.
электрасігналіза́цыя, ‑і,
Сістэма сігналаў, якая перадаецца пры дапамозе электрычнай энергіі.
электрасілавы́, ‑ая, ‑ое.
Звязаны з выкарыстаннем электрычнай энергіі як крыніцы рухальнай сілы.
электрасілкава́нне, ‑я,
Забеспячэнне чаго‑н. электраэнергіяй.
электрасістэ́ма, ‑ы,
Сукупнасць электрастанцый, электрычных сетак і спажыўцоў электраэнергіі.