Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрапіла́, ‑ы; мн. электрапілы, ‑піл; ж.

Піла, якая прыводзіцца ў дзеянне электраматорам. Прымярае лес спяцоўку З моху, траў — зялёных нітак. І электрапілы зноўку П’юць бярозавы напітак. Маляўка.

электрапі́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае электрапілу.

электрапла́ўка, ‑і, ДМ ‑плаўцы; Р мн. ‑плавак; ж.

Плаўка чаго‑н. пры дапамозе электраэнергіі. Электраплаўка сталі.

электрапліта́, ‑ы, ДМ ‑ліце, ж.

Пліта (у 2 знач.), якая працуе на электраэнергіі. Гатаваць на электрапліце.

электраплі́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Электрычная плітка.

электрапо́езд, ‑а, М ‑дзе, м.

Поезд з маторных і прычапных вагонаў, у якім пярэдні і задні вагоны абсталяваны пультамі кіравання.

электраправо́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Сістэма правадоў для перадачы электрычнага току.

электраправо́днасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць, здольнасць рэчыва, матэрыялу і пад. прапускаць электрычны ток. Прынята лічыць, што.. [газ] ператвараецца ў плазму ў той момант, калі ў ім пачынае з’яўляцца электраправоднасць. «Маладосць».

электраправо́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Якому ўласціва электраправоднасць. Электраправодныя рэчывы.

электрапрагрэ́ў, ‑грэву, м.

Спец. Праграванне чаго‑н. шляхам прапускання электрычнага току.