Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрамагнеты́зм, ‑у, м.

Спец. Магутныя з’явы, выкліканыя электрычным токам.

электрамагні́т, ‑а, М ‑ніце, м.

Прыстасаванне з жалезнага стрыжня, абматанага ізаляваным дротам, па якім праходзіць электрычны ток і намагнічвае гэты стрыжань.

электрамагні́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які звязаны з электрамагнетызмам, узнікае пры электрамагнетызме. Электрамагнітная індукцыя. Электрамагнітныя хвалі. // Заснаваны на ўласцівасцях электрамагнетызму. Электрамагнітная разведка.

2. Які ажыццяўляецца, дзейнічае пры дапамозе электрамагніта. Электрамагнітны тормаз.

электрамалата́рня, ‑і, ж.

Малатарня, якая прыводзіцца ў дзеянне электрычнай энергіяй.

электраманта́ж, ‑у, м.

Мантаж электрычнага абсталявання, электрычных прыбораў, прыстасаванняў.

электраманта́жнік, ‑а, м.

Спецыяліст па электрамантажу.

электраманта́жніца, ‑ы, ж.

Жан. да электрамантажнік.

электраманта́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электрамантажу. Электрамантажны аддзел. // Які складаецца з электрамантажнікаў. Электрамантажная брыгада.

электраманцёр, ‑а, м.

Рабочы, які абслугоўвае электрычнае абсталяванне, збірае, устанаўлівае і рамантуе яго.

электрамато́р, ‑а, м.

Рухавік, які ператварае электрычную энергію ў механічную. Натужна, на адной ноце гудзелі электраматоры тралейбуса, пахла паленай гумай... Пінчук.